Кіраўнікі Кітая і ПАР прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця высокаўзроўневага дыялогу навукоўцаў
  2018-07-25 15:27:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця высокаўзроўневага дыялогу навукоўцаў Кітая і ПАР.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў снежні 2015 года ў Яганесбургу паспяхова прайшоў саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве. "Мы з задавальненнем убачылі, што праекты супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў, прапанаваныя ў выніковых дакументах саміту, рэалізуюцца добра, атрыманы прыкметныя дасягненні", -- заявіў старшыня КНР. Дзякуючы сумесным намаганням актыўна прасоўваецца супрацоўніцтва паміж КНР і ПАР у галіне навукова-тэхнічных інавацый, дасягнуты важны прагрэс у двухбаковым тэхнічным супрацоўніцтве ва ўсіх галінах, прасоўваецца ўзаемадзеянне ў галіне перадавых тэхналогій і іх прымянення, прарывы, учыненыя навукоўцамі Кітая і ПАР, прыцягваюць увагу навукова-тэхнічных колаў усяго свету, тэхнічнае супрацоўніцтва ўзбагаціла змест кітайска-паўднёваафрыканскага ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства і стала новай крыніцай пашырэння двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што перад кітайска-афрыканскім навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам адкрываюцца новыя важныя магчымасці. "Мы павінны актыўна ствараць новую платформу сумесных інавацый, паглыбляць абмены і супрацоўніцтва, умацоўваць абмены паміж маладымі навукоўцамі, актыўна і ініцыятыўна інтэгравацца ў глабальную інавацыйную сетку, умацоўваць супрацоўніцтва з усімі краінамі ў галіне адкрыцця інавацыйных магчымасцяў, прыкладаць намаганні для таго, каб кітайска-афрыканскае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай галінах ішло ўпоравень з навукова-тэхнічным развіццём у свеце", -- заявіў старшыня КНР. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі навукова-тэхнічных і індустрыяльных колаў Кітая і ПАР будуць бесперапынна развіваць традыцыйнае сяброўства паміж дзвюма краінамі, актыўна ўмацоўваць інавацыі; прыкладаючы нястомныя намаганні, можна паспяхова рэалізаваць зададзеныя двума бакамі мэты.

С. Рамафоса ў сваім выступленні перш за ўсё выказаў Сі Цзіньпіну падзяку за ўвагу і падтрымку навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ПАР і КНР і паказаў на вялікія дасягненні, атрыманыя за апошнія гады ў двухбаковым навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Паводле слоў прэзідэнта, двухбаковы дыялог дэманструе рашучасць ПАР і КНР стымуляваць эканамічны рост з дапамогай навукова-тэхнічных інавацый і існуючы патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі прыкладае намаганні па ўмацаванні навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, каб найлепшым чынам сустрэць чацвёртую прамысловую рэвалюцыю, заявіў ён. Сірыл Рамафоса назваў КНР надзейным партнёрам ПАР па супрацоўніцтве ў галіне навуковых даследаванняў і выказаў падзяку кітайскаму боку за дапамогу Афрыцы ў развіцці і садзейнічанні навукова-тэхнічнаму і інавацыйнаму ўзаемадзеянню ў рамках Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве.

Перад цырымоніяй Сі Цзіньпін і Сірыл Рамафоса наведалі фотавыставу дасягненняў кітайска-паўднёваафрыканскага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040