Пэн Ліюань наведала дзіцячы садок у прыгарадзе Прэторыі
  2018-07-25 15:27:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна, спецыяльны пасланнік ЮНЕСКА па пытаннях падтрымкі адукацыі дзяўчынак і жанчын Пэн Ліюань наведала дзіцячы садок "Утандо" ва ўсходнім прыгарадзе Прэторыі.

Пэн Ліюань суправаджалі жонка прэзідэнта ПАР Тшэпа Матсэпэ і прадстаўнік Афрыканскага фонду асацыяцыі самадапамогі.

Па прыбыцці Пэн Ліюань сустракалі больш за два дзясяткі дзяцей, якія праспявалі кітайскую песню, напісаную ў часы дынастыі Тан. Пэн Ліюань пахваліла іх вымаўленне і падарыла дзецям цацкі, канцылярскія прыналежнасці і кнігі.

Пэн Ліюань адзначыла, што дзеці – будучыня краіны, і выхаванне маралі з'яўляецца самай важнай часткай ранняй адукацыі. Яна выказала спадзяванне, што дзеці стануць прадаўжальнікамі справы дружбы паміж Кітаем і ПАР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040