Кітайска-афрыканскае супрацоўніцтва на новым шляху развіцця
  2018-07-25 17:23:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 19 па 28 ліпеня старшыня КНР Сі Цзіньпін знаходзіцца ў замежнай паездцы. За гэтыя дзесяць дзён ён наведвае ААЭ і чатыры афрыканскія краіны – Сенегал, Руанду, ПАР і Маўрыкій. Гэта яго дзявятая паездка ў Афрыку і чацвёрты візіт у якасці старшыні КНР за апошнія пяць гадоў. Паводле слоў кітайскага лідара, Кітай і Афрыка заўсёды з'яўляюцца супольнасцю з адзіным лёсам.

Неаднаразова наведвалі Кітай і афрыканскія лідары. Так, у сакавіку бягучага года ў Кітаі пабывалі прэзідэнты Камеруна, Намібіі і Зімбабвэ.

У верасні ў Пекіне адкрыецца Саміт кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Кітай будзе працаваць з лідарамі больш чым 50 афрыканскіх краін над планам спалучэння кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» і праграмы развіцця Афрыкі. Гэта абавязкова ўпіша новую старонку ў гісторыю развіцця кітайска-афрыканскай дружбы. Ядром гэтых адносін з'яўляецца роўнасць і ўзаемная выгада, а таксама развіццё і ўзаемны выйгрыш. Форум кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва ўяўляе сабой дыялогавы механізм у рамках супрацоўніцтва «Поўдзень-Поўдзень» паміж Кітаем і афрыканскімі краінамі. Ён адлюстроўвае дух роўнасці і калектыўнага ўдзелу.

У цяперашні час вялізны кітайскі рынак дае шырокую прастору для тавараў афрыканскіх краін. Кітай дапамагае партнёрам у будаўніцтве аўтамабільных дарог і мастоў для паляпшэння ўзроўню інфраструктуры, а таксама ў стварэнні прамысловых паркаў для індустрыяльнага пад'ёму. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што кітайска-афрыканскае супрацоўніцтва будзе і далей умацоўвацца ў рамках спалучэння кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» і праграм развіцця афрыканскіх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040