Сі Цзіньпін заклікаў да ўмацавання сувязяў паміж Кітаем і ПАР
  2018-07-26 09:06:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак у Прэторыі прыняў удзел у арганізаванай прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафосай прывітальным гутарцы ў гонар дзяржаўнага візіту Сі Цзіньпіна ў ПАР і дваццацігоддзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ПАР.

Сі Цзіньпін у сваёй прамове цёпла павіншаваў з дваццацігоддзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ПАР. Ён выказаў найвышэйшую павагу і сардэчную падзяку прадстаўнікам усіх колаў грамадства, якія ўнеслі ўклад у сяброўства паміж дзвюма краінамі. Сі Цзіньпін адзначыў, што пры падтрымцы старэйшага пакалення кіраўнікоў дзвюх краін сяброўства паміж Кітаем і ПАР працягвае развівацца і пастаянна ўмацоўваецца. 1 студзеня 1998 года КНР і ПАР афіцыйна ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, адкрыўшы новую старонку гісторыі двухбаковых адносін. За апошнія 20 гадоў адносіны паміж Пекінам і Прэторыяй дасягнулі значнага прагрэсу. Бурнае развіццё міждзяржаўных адносін служыць яркім адлюстраваннем бесперапыннага паглыблення кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і ўзорам супрацоўніцтва паміж буйнымі краінамі, якія развіваюцца.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ключом да дасягнення такіх плённых вынікаў у адносінах паміж Кітаем і ПАР за 20 гадоў з'яўляецца тое, што бакі ставіліся адзін да аднаго на аснове ўзаемадапамогі, павагі, даверу, з пункту гледжання ўзаемнай выгады і ўзаемаразумення, што заклала важную палітычную, эканамічную, стратэгічную аснову, а таксама сфарміравала грамадскую думку. Ён адзначыў каштоўнасць вопыту, назапашанага за 20 гадоў адносін. КНР і ПАР павінны цвёрда прытрымлівацца правільнага напрамку развіцця двухбаковых адносін, падтрымліваць палітычны ўзаемадавер на высокім узроўні і сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі. Бакам варта працягваць раскрываць патэнцыяльныя магчымасці развіцця, садзейнічаць якаснаму прагматычнаму супрацоўніцтву на карысць народаў дзвюх краін. КНР і ПАР, як адзначыў кітайскі лідар, павінны ўмацоўваць паразуменне і сяброўства паміж народамі і весці больш цесныя гуманітарныя абмены. Бакам варта працягваць аказваць адзін аднаму ўзаемадапамогу і падтрымку ў міжнародных справах, умацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва на высокім узроўні і сумесна садзейнічаць пабудове міжнародных адносін новага тыпу. Сі Цзіньпін адзначыў, што перспектывы адносін паміж КНР і ПАР – бясконца шырокія, і бакам неабходна працягваць рухацца наперад.

Сірыл Рамафоса горача вітаў візіт Сі Цзіньпіна ў ПАР, адзначыўшы, што ён быў рады магчымасці сумесна з кітайскім лідарам адзначыць дваццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт ПАР заявіў, што за апошнія 20 гадоў партыі, урады і народы дзвюх краін падтрымлівалі цесныя кантакты і наладзілі ўстойлівае супрацоўніцтва на двухбаковым, рэгіянальным і глабальным узроўнях. Адносіны паміж дзвюма краінамі знаходзяцца ў лепшым перыядзе ў гісторыі. Візіт старшыні КНР паказвае, што адносіны паміж ПАР і КНР ужо пераўзышлі агульны ўзровень і маюць стратэгічнае значэнне. Прэторыя будзе працаваць разам з Пекінам для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, будзе паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю, навукі і тэхнікі і ў гуманітарнай сферы, будзе працягваць садзейнічаць партнёрству і супрацоўніцтву паміж Афрыкай і Кітаем. -0 -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040