Сі Цзіньпін прыняў удзел у бізнес-форуме БРІКС і выступіў з прамовай
  2018-07-26 09:23:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у бізнес-форуме БРІКС, а таксама выступіў з прамовай. Кітайскі лідар падкрэсліў, што краіны БРІКС павінны адаптавацца да гістарычных тэндэнцый, цвёрда прытрымлівацца прынцыпаў супрацоўніцтва на базе агульнага выйгрышу, інавацыйнага кіраўніцтва, інклюзіўнасці, усеагульнай сістэмы прэферэнцый, а таксама адыгрываць канструктыўную ролю ў стварэнні міжнародных адносін новага тыпу, фарміраванні супольнасці з адзіным лёсам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што нараджэнне і развіццё механізму БРІКС з'яўляецца вынікам зменаў сусветнай эканомікі і міжнароднай структуры. За першыя дзесяць гадоў яго існавання арганізацыя ўнесла выдатны ўклад у стабільнае адраджэнне глабальнай эканомікі.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ў бліжэйшыя дзесяць гадоў лідары БРІКС сумесна скарыстаюцца шансам на развіццё і разам будуць пераадольваць выклікі, адыгрываць канструктыўную ролю ў стварэнні міжнародных адносін новага тыпу. Ён прапанаваў строга прытрымлівацца прынцыпу супрацоўніцтва на базе агульнага выйгрышу і ствараць адкрытую эканоміку; адстойваць інавацыйнае кіраўніцтва і выкарыстанне шансаў на развіццё; адстойваць прынцыпы інклюзіўнасці і ўсеагульнай сістэмы прэферэнцый на карысць народаў краін свету; удасканальваць глабальнае кіраванне. БРІКС павінен заахвочваць захаванне краінамі сумесна вызначаных міжнародных правілаў, адстойваць раўнапраўе буйных і невялікіх краін. Неабходна падтрымліваць структуру шматбаковага гандлю, працягваць прасоўванне рэформы глабальнага эканамічнага кіравання, павышаць прадстаўнічасць і права голасу краін з пачатковым рынкам, заявіў старшыня КНР.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў бягучым годзе адзначаецца 40-годдзе палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітая. За гэты час Кітай паспяхова праклаў шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Кітай будзе актыўна развіваць супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, узмацняць абарону правоў на інтэлектуальную ўласнасць, ініцыіраваць пашырэнне імпарту і працягваць усімі сіламі садзейнічаць будаўніцтву "Пояса і шляху", заявіў ён.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, Кітай з'яўляецца надзейным партнёрам краін Афрыкі, а кітайска-афрыканскае супрацоўніцтва – класічны прыклад супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень. У верасні бягучага года Кітай і афрыканскія краіны сумесна правядуць у Пекіне Форум па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, дзе на больш высокім і якасным узроўні вызначаць шляхі рэалізацыі кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва на аснове сумеснага развіцця.

Сі Цзіньпін паказаў, што эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца найбольш важнай і плённай сферай узаемадзеяння краін БРІКС. Ён выказаў спадзяванне, што прадпрымальнікі будуць адначасова ўлічваць эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы, стымуляваць узаемную выгаду краін БРІКС, а таксама рэалізоўваць сумеснае развіццё.

На форуме прысутнічалі 1200 чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040