Следчая група Дзяржсавета КНР адправілася ў правінцыю Цзілінь для расследавання справы аб вакцынах
  2018-07-26 15:29:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Следчая група Дзяржсавета КНР адправілася ў правінцыю Цзілінь, пачаўшы расследаванне справы, звязанай з нелегальнай вытворчасцю кампаніяй Changchun Changsheng Life Sciences вакцын супраць шаленства для людзей.

У аўторак кіраўнік групы, намеснік начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення па рэгуляванні рынку КНР Бі Цзінцюань правёў пленарнае пасяджэнне групы. Як было адзначана на пасяджэнні, членам следчай групы трэба правесці дбайнае расследаванне парушэння законаў і правілаў залучанымі ў справу прадпрыемствамі, высветліць факты правапарушэнняў, а таксама населеныя пункты, куды патрапілі звязаныя са справай вакцыны. Апроч таго, членам групы даручана прыцягнуць да адказнасці дзяржслужачых, якія дапусцілі невыкананне або грэбаванне службовымі абавязкамі, а таксама правесці ацэнку рызык. Пры гэтым працэс расследавання павінен быць публічным у мэтах рэагавання на заклапочанасці грамадскасці. Членам групы таксама трэба будзе вывучыць меры па рэфармаванні і ўдасканаленні сістэмы кіравання вакцынамі і сфарміраваць механізм доўгатэрміновага дзеяння, накіраваны на забеспячэнне бяспекі якасці вакцын.

Як стала вядома, Дзяржаўнае ўпраўленне па наглядзе за лекавымі сродкамі разгарнула дзейнасць па дбайнай праверцы ўсіх прадпрыемстваў-вытворцаў вакцын у краіне ў мэтах рэальнай абароны здароўя насельніцтва.

Як паведаміў у нядзелю прадстаўнік упраўлення, кампанія Changchun Changsheng сфабрыкавала ўліковыя даныя аб вытворчасці і даныя аб праверцы якасці прадукцыі, самавольна змяніла тэхналагічныя параметры і замяніла абсталяванне ў працэсе вытворчасці сублімаванай вакцыны супраць шаленства для людзей. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040