Шэсць былых членаў "Аум сінрыкё" пакараны смерцю ў Японіі
  2018-07-26 15:40:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Японіі шэсць былых членаў "Аум сінрыкё", прыгавораных да вышэйшай меры пакарання за ўдзел у злачынствах секты, былі пакараны праз павешанне у чацвер. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.

Сэка Асахара, лідар і заснавальнік культу, і яшчэ шасцёра іншых удзельнікаў культу былі пакараны смерцю яшчэ 6 ліпеня.

У 1995 годзе, праз два месяцы пасля тэракту ў такійскім метро быў арыштаваны Сека Асахара па абвінавачванні ў задуме атакі, у якой быў ужыты нервова-паралітычны газ зарын, і ў выніку 13 чалавек сталі ахвярамі, а больш за 6 тыс. атрымалі сур'ёзныя раненні. Групіроўку таксама прызналі адказнай за папярэднюю атаку 27 чэрвеня 1994 года, таксама з ужываннем зарына, на паркоўцы ля жылога дома для суддзяў у горадзе Мацумота прэфектуры Нагана, у выніку якой восем чалавек загінулі, а таксама за забойства сям'і з трох чалавек у 1989 г. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040