Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Аргенціны М.Макры
  2018-07-27 08:52:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Аргенціны Маўрысія Макры.

Сі Цзіньпін адзначыў, што, з'яўляючыся шчырым сябрам і партнёрам па супрацоўніцтве Аргенціны, Кітай падтрымлівае яе намаганні па абароне фінансава-эканамічнай стабільнасці краіны, а таксама мае намер працягваць аказанне неабходнай дапамогі. Кітай упэўнены ў перспектывах развіцця Аргенціны і будучыні кітайска-аргенцінскага супрацоўніцтва.

Паводле яго слоў, бакі павінны заахвочваць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", пашыраць супрацоўніцтва ў галіне гандлю, эканомікі, энергетыкі і фінансаў. Кітай падтрымлівае Аргенціну ў правядзенні саміту лідараў "Групы 20" і мае намер сумесна ўносіць уклад у абарону шматбаковай гандлёвай структуры і ўдасканаленне глабальнага парадку.

М.Макры выказаў словы шчырай падзякі Кітаю за неацэнную дапамогу Аргентыне ў пераадоленні эканамічных цяжкасцяў і стабілізацыі фінансавага рынку. Аргенціна працуе над паглыбленнем адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, спадзяецца на збліжэнне міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні і пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, апрацоўчай прамысловасці, авіяцыі, інвестыцый, фінансаў і турызму. Аргенціна выступае супраць гандлёвага пратэкцыянізму і мае намер сумесна з Кітаем збліжаць каардынацыю і правесці ў бягучым годзе саміт лідараў "Групы 20". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040