Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Бразіліі М. Тэмерам
  2018-07-27 09:29:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер у паўднёваафрыканскім Яганесбургу сустрэўся з прэзідэнтам Бразіліі Мішэлам Тэмерам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-бразільскія сувязі, заснаваныя на прынцыпах узаемапавагі, роўнасці і ўзаемнай выгады, -- гэта сталыя актыўныя адносіны паміж краінамі, што развіваюцца. У цяперашняй сітуацыі Кітай і Бразілія павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва, садзейнічаць агульнаму развіццю і надаваць пазітыўны імпульс справе абароны стабільнасці і працвітання ў сваіх рэгіёнах і ва ўсім свеце.

Кітайскі лідар падкрэсліў, што Пекін і Бразіліа павінны ўмацаваць сваю кіруючую ролю і каардынацыю ў сферах абменаў і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах паміж дзвюма краінамі, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню правілаў гандлю, спрыяць якаснаму росту двухбаковага гандлю і актыўна абмяркоўваць магчымасць спалучэння ініцыятывы "Пояс і шлях" з бразільскай Праграмай інвестыцыйнага партнёрства, прасоўваць узорныя праекты, пашыраць супрацоўніцтва ў галіне інавацый і паглыбляць гуманітарныя абмены. Паводле яго слоў, Кітай гатовы ўзаемадзейнічаць з Бразіліяй у мэтах садзейнічання супрацоўніцтву паміж КНР і Лацінскай Амерыкай і вываду гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на новы ўзровень развіцця. Сі Цзіньпін таксама заявіў, што Кітай падтрымлівае Бразілію ў забеспячэнні паспяховага правядзення наступнага саміту БРІКС.

М. Тэмер, у сваю чаргу, заявіў, што ўсеабдымнае стратэгічнае партнёрства Бразіліі і КНР з'яўляецца моцным і ўзаемавыгадным. Бразільскі бок надае вялікае значэнне ініцыятыве "Пояс і шлях" і гатовы паглыбіць супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах гандлю, інвестыцый, будаўніцтва інфраструктуры і энергетыкі. Бразілія і Кітай павінны цесна каардынаваць свае дзеянні ў міжнародных і рэгіянальных справах, садзейнічаць салідарнасці і супрацоўніцтву краін БРІКС і абараняць агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца, падкрэсліў М. Тэмер, дадаўшы, што яго дзяржава гатова ўнесці актыўны ўклад у развіццё адносін паміж Лацінскай Амерыкай і КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040