Сі Цзіньпін і Лі Кэцян выказалі кіраўнікам Грэцыі спачуванні ў сувязі з лясным пажарам
  2018-07-27 09:29:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду накіраваў прэзідэнту Грэцыі Пракопісу Паўлопуласу тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з лясным пажарам.

"З узрушэннем даведаўся аб тым аб лясным пажары ў Атыцы, які прывёў да вялікіх чалавечых ахвяр і матэрыяльнага ўрону. Ад імя ўрада і народа Кітая, а таксама ад сябе асабіста выказваю глыбокі смутак па загінуўшых, а таксама шчырыя спачуванні пацярпелым. Я перакананы, што пад вашым кіраўніцтвам жыхары пацярпелых раёнаў змогуць пераадолець катастрофу і як мага хутчэй аднавіць свае дамы", -- гаворыцца ў тэлеграме Сі Цзіньпіна.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян накіраваў прэм'ер-міністру Грэцыі тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з трагедыяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040