Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Уганды Ёверы Мусэвені
  2018-07-27 10:34:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін з прэзідэнтам Уганды Ёверы Мусэвені. Сі Цзіньпін высока ацаніў намаганні ўгандыйскага прэзідэнта па прасоўванні развіцця адносін Кітая з Угандай і афрыканскім кантынентам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў апошнія гады кітайска-угандыйскія адносіны працягнулі імкліва развівацца. Кітай падтрымлівае намаганні Уганды па развіцці эканомікі і паляпшэнні ўзроўню жыцця насельніцтва і мае намер сумесна з ёй паслядоўна прасоўваць важныя праекты супрацоўніцтва, усебакова паглыбляць сяброўскае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах на карысць народаў дзвюх краін.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Уганда павінны падтрымліваць цеснае ўзаемадзеянне па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, абараняць інтарэсы як дзвюх краін, так і ўсіх дзяржаў, якія развіваюцца.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Ё. Мусэвені ўносіць важны ўклад у развіццё Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, і Кітай мае намер сумесна з афрыканскімі краінамі правесці саміт форуму ў Пекіне.

Ё. Мусэвені заявіў, што Уганда ўдзячная Кітаю за доўгатэрміновую падтрымку. Уганда спадзяецца сумесна з кітайскім бокам паглыбляць практычнае ўзаемадзеянне ў галіне будаўніцтва прамысловых паркаў і інфраструктуры, а таксама вітае інвестыцыі кітайскіх кампаній. Уганда падтрымлівае правядзенне Кітаем саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве ў Пекіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040