Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі
  2018-07-27 10:45:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі. Сі Цзіньпін адзначыў, што гэта ўжо трэцяя сустрэча двух кіраўнікоў за апошнія тры месяцы. Па словах старшыні КНР, тое, што яны своечасова ажыццяўляюць кіраванне кітайска-індыйскімі адносінамі на высокім узроўні і іх макрарэгуляванне, спрыяе мабілізацыі ўсіх актыўных фактараў у дзвюх краінах, канцэнтрацыі волі 2,6-мільярднага насельніцтва дзвюх дзяржаў, фарміраванню сіл, якія прасоўваюць наперад развіццё двухбаковых сувязяў. Кітайскі бок гатовы разам з індыйскім бесперапынна ўзмацняць спрыяльную тэндэнцыю развіцця двухбаковых адносінаў, якая склалася на сустрэчы ў горадзе Ухань, умацоўваць і прасоўваць больш цеснае кітайска-індыйскае партнёрства ў галіне развіцця.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што КНР і Індыя павінны рэалізаваць важныя дамоўленасці, дасягнутыя ва Ухане. Бакі павінны ўмацаваць стратэгічныя кантакты, па-сапраўднаму паглыбіць узаемадавер, пашырыць дзелавое супрацоўніцтва, інтэнсіфікаваць гуманітарныя абмены, умацаваць кантакты і дыялог, належным чынам урэгуляваць рознагалоссі. Кітай і Індыя -- старажытныя культуры, якія зрабілі важкі ўклад у прагрэс чалавецтва. Сёння яны павінны адначасова з умацаваннем двухбаковага супрацоўніцтва сумесна шукаць новую мадэль рэгіянальнага ўзаемадзеяння, выступаць за эканамічную глабалізацыю і садзейнічаць развіццю светапарадку ў больш справядлівым і рацыянальным кірунку.

Нарэндра Модзі, у сваю чаргу, заявіў, што сустрэча ва Ухане мае эпахальнае значэнне ў гісторыі індыйска-кітайскіх сувязяў, яна ўсяляк паглыбіла ўзаемадавер, надала новы імпульс і адкрыла новыя магчымасці для развіцця двухбаковых адносін у доўгатэрміновай перспектыве. Індыя гатова падтрымліваць цесныя кантакты і дыялог з КНР, паглыбіць супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, належным чынам урэгуляваць рознагалоссі, умацаваць узаемадзеянне ў шматбаковых фарматах, сумесна процідзейнічаць выклікам, якія пратэкцыянізм і ваганні на сусветным рынку ставяць перад краінамі, якія развіваюцца, садзейнічаць умацаванню двухбаковага цеснага партнёрства ў сферы развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040