Кансенсус паміж ЗША і ЕС у гандлёвай сферы – план на выйгрыш у часе
  2018-07-27 15:36:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25 ліпеня ЗША і ЕС шляхам перамоваў дамовіліся знізіць гандлёвыя бар'еры і часова спыніць спаганяць новыя пошліны, аднак у дасягненні гэтай мэты існуе вялікая нявызначанасць.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў сумесную прэс-канферэнцыю са старшынёй Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам пасля іх сустрэчы. Злучаныя Штаты і Еўрасаюз згодны пачаць працу над усталяваннем нулявых пошлін і субсідый у сферах, не датычных аўтамабільнай прамысловасці. Акрамя таго, бакі дамовіліся знізіць бар'еры ў сферах паслуг, хіміі, фармацэўтыкі.

У сваю чаргу Ж.-К. Юнкер адзначыў, што ЗША і ЕС узаемна спыняць спаганяць новыя пошліны пры ўмовах працягу перамоваў.

Адносна папярэдняй дамоўленасці, дасягнутай паміж ЗША і ЕС у гандлёвай сферы, кітайскі бок заявіў, што Злучаныя Штаты і Еўрасаюз з'яўляюцца вядучымі глабальнымі эканомікамі і гандлёвымі партнёрамі. Калі яны змогуць вырашыць гандлёвыя рознагалоссі шляхам дыялогу і кансультацый, гэта будзе добрым знакам для ўсяго свету. Кітай будзе сачыць за сапраўднай рэалізацыяй іх заявы.

У сувязі з пераменлівасцю настрояў адміністрацыі Дональда Трампа Кітай з асцярогай ставіцца да дасягнутага паміж ЗША і ЕС кансенсусу ў гандлі. Відавочна, што дадзены кансэнсус паміж ЗША і ЕС у вялікай ступені застаецца фармальным вынікам. Для ЗША, якія не збіраюцца адмаўляцца ад вызначанай мэты, гэта проста план на выйгрыш у часе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040