Кім Чэн Ын усклаў вянок на могілках кітайскіх добраахвотнікаў
  2018-07-27 15:39:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды 65-годдзя перамогі ў Айчыннай вызваленчай вайне вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын наведаў могілкі загінуўшых кітайскіх добраахвотнікаў у правінцыі Пхенан-Намдо і ўсклаў вянок. Пра гэта ў пятніцу паведаміла ЦТАК.

Як гаворыцца ў паведамленні, усклаўшы вянок да мемарыяла герояў-добраахвотнікаў, Кім Чэн Ын выказаў даніну павагі подзвігу кітайскіх добраахвотнікаў і высока ацаніў трывалую дружбу паміж Пхеньянам і Пекінам. Паводле яго слоў, КНДР і Кітай блізкія не толькі геаграфічна, іх цесна звязвае баявое таварыства і шчыры ўзаемадавер.

Лідар КНДР адзначыў, што заслугі загінуўшых кітайскіх добраахвотнікаў варта памятаць вечна. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць дбайнага захавання магіл кітайскіх добраахвотнікаў па ўсёй краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040