Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Маўрыкія П.Джагнотам
  2018-07-30 09:10:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Маўрыкія Правіиндам Джагнотам. Сі Цзіньпін пазітыўна ацаніў выдатныя поспехі, дасягнутыя Маўрыкіем за 50 гадоў незалежнасці. Ён адзначыў, што на працягу 46 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Маўрыкіем палітычны ўзаемадавер паміж бакамі бесперапынна паглыбляўся, абмены і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах прынеслі буйныя вынікі. Кітай мае намер нязменна быць добрым сябрам і партнёрам для Маўрыкія, садзейнічаць бесперапыннаму прасоўванню адносін дружбы і супрацоўніцтва на новыя вышыні.

Старшыня КНР падкрэсліў, што Кітай і Маўрыкій з'яўляюцца краінамі, якія развіваюцца, маюць падобны вопыт і задачы развіцця. Бакам неабходна выяўляць схаваны патэнцыял практычнага супрацоўніцтва, павысіць узровень двухбаковай лібералізацыі і спрошчанасці ў галіне гандлю і інвестыцый, як мага хутчэй падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі паміж Кітаем і Маўрыкіем, сказаў ён.

Кітай і Афрыка, адзначыў Сі Цзіньпін, з'яўляюцца супольнасцю з адзіным лёсам, а таксама супольнасцю па інтарэсах, якія характарызуецца супрацоўніцтвам і агульным выйгрышам. Незалежна ад міжнародных пераменаў і дасягнутых Кітаем этапаў развіцця, Кітай нязменна будзе стаяць поруч з шырокім колам афрыканскіх краін і іншых краін, якія развіваюцца, будзе шчырым сябрам і надзейным партнёрам Афрыкі. Кітайскі і афрыканскі бакі вырашылі правесці ў верасні ў Пекіне саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве. Сі Цзіньпін звярнуў увагу на тое, што ён разлічвае падчас саміту сумесна з афрыканскімі лідарамі, уключаючы прэм'ер-міністра Маўрыкія, абмеркаваць планы супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі ў новую эпоху.

П.Джагнот сказаў, што Маўрыкій удзячны Кітаю за моцную падтрымку і дапамогу, захапляецца поспехамі Кітая, пазітыўна ацэньвае прапанову старшыні Сі Цзіньпіна аб будаўніцтве супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Маўрыкій працягне рашуча праводзіць палітыку аднаго Кітая, вітае ініцыятыву "Пояс і шлях", мае намер паглыбляць узаемавыгадную дружбу і супрацоўніцтва з Кітаем. П.Джагнот адзначыў, што разлічвае прыняць удзел у пекінскім саміце Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, каб сумесна ўсталяваць яшчэ больш цесныя партнёрскія адносіны паміж Афрыкай і Кітаем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040