Сі Цзіньпін вярнуўся ў Пекін пасля візітаў у ААЭ і афрыканскія краіны
  2018-07-30 09:10:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завяршыўшы дзяржаўныя візіты ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Сенегал, Руанду, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, прыняўшы ўдзел у 10-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС ў Яганесбургу, зрабіўшы прамежкавы прыпынак на Маўрыкіі на зваротным шляху ў Кітай, старшыня КНР Сі Цзіньпін 29 ліпеня вярнуўся ў Пекін.

Суправаджаючыя Сі Цзіньпіна асобы тым жа рэйсам прыбылі ў кітайскую сталіцу з аэрапорта Маўрыкія. У аэрапорце яго праводзілі прэм'ер-міністр Маўрыкія Правінд Джагнот з жонкай, а таксама члены кабінета міністраў гэтай краіны. Кіраўнікі дзвюх краін правялі развітальную гутарку самалёта. Сі Цзіньпін адзначыў, што яго візіт на Маўрыкій быў плённым і важным, і што ён абавязкова паслужыць умацаванню адносін паміж Кітаем і Маўрыкіем. Правінд Джагнот падзякаваў кітайскаму боку за доўгатэрміновую дапамогу і падтрымку і заявіў, што чакае яшчэ адной сустрэчы са старшынёй Сі Цзіньпінам на пекінскім саміце Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040