Ван І распавёў пра візіты Сі Цзіньпіна
  2018-07-30 09:10:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І з нагоды завяршэння турнэ Сі Цзіньпіна даў каментарыі журналістам. Ван І сказаў, што старшыня Сі Цзіньпін адправіўся ў першую замежную паездку ў бягучым годзе неўзабаве пасля завяршэння цэнтральнай нарады па знешнепалітычнай рабоце. Падчас візітаў у Азію і Афрыку старшыня Сі Цзіньпін і лідары краін сумесна абмеркавалі буйныя планы дружбы і супрацоўніцтва, праекты развіцця, перспектывы для ўзаемнай выгады. Візіты Сі Цзіньпіна накіравалі дыпламатыю з кітайскай спецыфікай да адкрыцця новых рубяжоў, аказалі садзейнічанне новай практыцы будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

За 11 дзён Сі Цзіньпін здзейсніў шлях працягласцю звыш 36 тыс. кіламетраў, наведаў пяць краін і шэсць рэгіёнаў, прыняў удзел у 60 двухбаковых і шматбаковых мерапрыемствах, умацаваў блізкасць Кітая з дзяржавамі Азіі і Афрыкі, краінамі БРІКС і шырокім колам краін, якія развіваюцца. Гэта прыцягнула павышаную ўвагу грамадскасці ў Кітаі і за мяжой. Па агульным меркаванні, візіты былі паспяховымі, яны ўмацавалі стратэгічнае супрацоўніцтва Кітая з краінамі, якія развіваюцца, і краінамі з пачатковым рынкам.

Ван І звярнуў увагу на тое, што вынікамі гэтых візітаў стала павышэнне ўзроўню адносін паміж Кітаем і ААЭ, узмацненне кітайска-афрыканскай дружбы, ажыццяўленне канцэпцыі палітыкі ў дачыненні да Афрыкі, лідарства ў супрацоўніцтве ў фармаце БРІКС, наданне імпульсу рэформам глабальнага кіравання, тлумачэнне кітайскага шляху, дэманстрацыя характару і адказнасці буйной дзяржавы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040