Аўтобус з кітайскімі турыстамі трапіў у аварыю ў Турцыі
  2018-07-30 15:27:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі пасольства КНР у Турцыі і генконсульства КНР у Ізміры, сёння каля 10:00 па мясцовым часе экскурсійны аўтобус з кітайскімі турыстамі трапіў у аварыю ў правінцыі Анталля на поўдні Турцыі, у выніку чаго 33 чалавекі, у тым ліку 31 кітайскі турыст, атрымалі траўмы рознай ступені.

Паводле атрыманай інфармацыі, аўтобус накіроўваўся з адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Анталля ў размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны раён Кападокія. На тэрыторыі гарадка Аксэкі аўтобус сутыкнуўся з двума аўтамабілямі і перакуліўся. Пасля аварыі ўсе пацярпелыя былі дастаўлены для аказання дапамогі ў мясцовыя бальніцы, стан адной турысткі ў цяперашні час даволі цяжкі.

Вядзецца далейшае расследаванне прычын аварыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040