Паводкі ў Індыі забралі жыцці 465 чалавек
  2018-07-30 15:48:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводкі забралі жыцці 465 чалавек падчас сезону дажджоў у Індыі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ. Згодна з апублікаванай 28 ліпеня інфармацыяй, колькасць загінуўшых у штаце Махараштра склала 138 чалавек, у Керале – 125, у Заходняй Бенгалі – 116, у Гуджараце – 52, у Асаме – 34.

З надыходам сезона дажджоў у Індыі часта здараюцца паводкі, сходзяць селевыя патокі, адбываюцца іншыя стыхійныя бедствы.

Міністр унутраных спраў Індыі Кірэн Рыджыджу раней у сваім пісьмовым адказе на запыт парламента заявіў, што ў траўні і чэрвені бягучага года больш за 1000 чалавек загінулі і больш за 600 чалавек пацярпелі ў сувязі з пясчанымі бурамі, паводкамі і іншымі стыхійнымі бедствамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040