Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць удасканалення сістэмы кантролю за вакцынамі
  2018-07-31 09:17:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць удасканалення сістэмы кантролю за ўсім цыклам распрацоўкі, вытворчасці, абароту і прымянення вакцын.

Лі Кэцян зрабіў гэтыя заўвагі на праведзеным чарговым пасяджэнні Дзяржсавета пасля заслухоўвання даклада следчай групы Дзяржсавета аб парушэннях заканадаўства кампаніяй Changsheng Life Sciences (горад Чанчунь) пры вытворчасці вакцын супраць шаленства для людзей.

Адказныя па справе аб вакцынах супраць шаленства і асобы, якія датычацца яе, павінны атрымаць больш строгія пакаранні і выплаціць буйныя штрафы, а тыя, хто здзейснілі крымінальныя злачынствы, павінны быць прысуджаныя да турэмнага зняволення і атрымаць пажыццёвую забарону на працу ў фармацэўтычнай індустрыі, паведамляецца ў апублікаванай пасля пасяджэння заяве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040