Ван І пра гандлёвыя спрэчкі Кітая і ЗША
  2018-07-31 09:18:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрамі Хант пасля 9-га кітайска-брытанскага стратэгічнага дыялогу сумесна сустрэліся з журналістамі. Ван І растлумачыў пазіцыю па праблеме гандлёвых спрэчак паміж Кітаем і ЗША.

Ван І паведаміў, што на праведзеных перамовах з Д.Хантам былі дасягнуты дамоўленасці, згодна з якім кітайскі бок сумесна з брытанскім бокам і міжнароднай супольнасцю працягне адстойванне шматбаковых працэсаў, глабальнай сістэмы свабоднага гандлю і правілаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Кітайскі міністр сказаў, што хоча растлумачыць усім некалькі базавых фактаў. Па-першае, галоўная адказнасць за дысбаланс у кітайска-амерыканскім гандлі ляжыць не на кітайскім баку. Па-другое, станоўчае і адмоўнае сальда гандлёвага балансу не служыць крытэрыем для станоўчых і адмоўных ацэнак. Ван І адзначыў, што ў галіне кітайска-амерыканскага гандлю паслугамі адмоўнае сальда Кітая ў адносінах да ЗША за год дасягае 50 млрд долараў, прадпрыемствы з амерыканскім капіталам штогод вырабляюць і прадаюць у Кітаі тавары на суму звыш 600 млрд долараў. Па-трэцяе, гандлёвыя спрэчкі паміж Кітаем і ЗША першым справакаваў амерыканскі бок. Дзеянні ЗША не з'яўляюцца законнымі і легітымнымі. Кітай і ЗША з'яўляюцца членамі СГА і павінны ўрэгуляваць спрэчкі ў рамках СГА. Але амерыканскі бок адмовіўся ад механізма вырашэння спрэчак СГА і вырашае знешнегандлёвыя непаразуменні на аснове свайго ўнутранага заканадаўства. Гэта класічныя дзеянні ў духу ўнілатэралізму і эканамічнага гегеманізму, непрымальныя для ўсіх суверэнных краін.

Ван І паведаміў, што з пачатку года кітайскі і амерыканскі бакі правялі некалькі раўндаў кансультацый па гандлёвых пытаннях, а таксама дасягнулі вельмі важных дамоўленасцей. На жаль, Амерыка не выканала ўзятыя на сябе абавязацельствы і не пайшла насустрач кітайскаму боку. Кітай нязменна трымае дзверы для дыялогу і перамоваў шырока адкрытымі, але дыялог павінен грунтавацца на падмурку ўзаемнай роўнасці, павагі і правілаў, аднабаковыя пагрозы і ціск могуць прывесці да процілеглых вынікаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040