Д. Трамп прыгразіў спыніць працу ўрада з-за спрэчак па міграцыйнай палітыцы
  2018-07-31 10:42:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю заявіў пра гатоўнасць спыніць працу ўрада з-за супярэчнасцяў з Дэмакратычнай партыяй па пытаннях забеспячэння бяспекі на мяжы.

"Я б хацеў зачыніць урад, калі дэмакраты не прагаласуюць за бяспеку дзяржаўнай мяжы, у тым ліку за будаўніцтва сцяны! Мы павінны пазбавіцца ад латарэі, ад практыкі "злавіць і адпусціць" і, нарэшце, перайсці да іміграцыйнай сістэмы, якая грунтуецца на заслугах! У нашу краіну павінны прыязджаць годныя людзі, "- напісаў Д. Трамп на сваёй старонцы ў "Твітэры".

У нядзелю рана раніцай у іншым з твітаў Д. Трамп звярнуўся і да рэспубліканцаў: "Зразумейце ўжо, калі ласка, што калі хтосьці перасякае мяжу незаконна, то ён павінен сутыкнуцца з наступствамі не залежна ад таго, ці ёсць у яго дзеці, ці не. Бо многія з іх проста выкарыстоўваюць дзяцей для абароны сваіх інтарэсаў. Кангрэсу ЗША неабходна прыняць меры для выпраўлення тупейшых і жудасных міграцыйных законаў у свеце. Галасуйце - "за"! ".

Д. Трамп напісаў гэтыя твіты ў адказ на крытыку палітыкі падзелу сем'яў, якая прывяла да разлучэння дзяцей з бацькамі, якія нелегальна перасякаюць мяжу з ЗША.

У выніку спрэчак па палітыцы падзелу сем'яў вялікая колькасць рэспубліканскіх сенатараў адмовіліся ад жорсткай праграмы вырашэння праблем у галіне незаконнай міграцыі і спынілі заканатворчасць у Кангрэсе, перайшоўшы да падрыхтоўкі комплекснай іміграцыйнай рэформы, правядзенне якой было адным з галоўных абяцанняў Д. Трампа падчас яго выбарчай кампаніі ў 2016 годзе.

Члены партыі Д. Трампа адрэагавалі на яго пагрозлівыя твіты, заявіўшы, што спыненне работы ўрада вырашыць праблему не дапаможа.

Рэспубліканец ад штата Агая, палітык Стыў Стыверс у тэлевізійным інтэрв'ю ў нядзелю заявіў: "Я думаю, што мы зробім усё, каб дзверы ўрада не зачыніліся".

Адзначым, што ўрад ЗША за апошнія гады некалькі разоў прыпыняў сваю працу, калі з-за палітычнай барацьбы ў Кангрэсе не ўдавалася дасягнуць адзінства па пэўных пытаннях.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040