Ван І распавёў аб сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" Кітаем і Вялікабрытаніяй
  2018-07-31 10:42:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант пасля 9-га кітайска-брытанскага стратэгічнага дыялогу сумесна сустрэліся з журналістамі.

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, як Кітай і Вялікабрытанія сумесна прасоўваюць будаўніцтва "Пояса і шляху", Ван І паведаміў, што Вялікабрытанія з'яўляецца натуральным партнёрам па супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", яна стала першай заходняй дзяржавай, якая падала заяўку на ўступленне у Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый (АБІІ), падпісала "Кіруючыя прынцыпы фінансавання ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", а таксама ўклала сродкі ў спецыяльны фонд АБІІ.

Ван І адзначыў, што ініцыятыва "Пояса і шляху" з моманту свайго вылучэння і па гэты дзень была сустрэта прывітаннем і прызнаннем з боку пераважнай большасці краін, дасягнула шэрагу рэальных вынікаў, якія ідуць на карысць усім бакам, але сапраўды ёсць яшчэ асобныя людзі, якія працягваюць сумнявацца і памылкова трактаваць яе.

Ван І зноў падкрэсліў, што "Пояс і шлях" з'яўляецца адкрытым і інклюзіўным. Незалежна ад таго, ці развітая гэта краіна, ці развіваецца, ці вядзецца супрацоўніцтва ў двухбаковым, трохбаковым або чатырохбаковым фармаце, кітайскі бок вітае ўсіх, хто пагаджаецца з канцэпцыяй сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання. Кітайскі бок прасоўвае супрацоўніцтва з усімі краінамі, у тым ліку шматбаковае і калектыўнае супрацоўніцтва, ніякім чынам не скіравана на пэўныя краіны і не мае намеру ўплываць на існуючыя механізмы рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Ван І паведаміў, што ініцыятыва "Пояса і шляху" таксама кіруецца правіламі. Кітайскі бок паважае агульнапрынятае міжнароднае права і правілы, спадзяецца, што ўсе бакі будуць сумесна весці высокае па ўзроўні, стандартах і якасці, экалагічнае і ўстойлівае супрацоўніцтва. Класічным узорам з'яўляецца супрацоўніцтва Кітая, Вялікабрытаніі і Францыі па будаўніцтву АЭС "Хінклі-Пойнт". Натуральна, у пэўным супрацоўніцтве таксама патрабуецца прымаць рашэнні ў залежнасці ад мясцовых умоў, паважаць і ўлічваць спецыфічныя рэаліі і сапраўдныя патрэбы розных краін, што зусім не супярэчыць вышыні стандартаў і якасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040