Кітаю няма неабходнасці маніпуляваць абменным курсам юаня
  2018-07-31 15:45:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы абвінавачванні ЗША ў тым, што кітайскі бок маніпулюе абменным курсам юаня, галоўны эканаміст Міжнароднага валютнага фонду Морыс Обстфельд у інтэрв'ю амерыканскім СМІ адзначыў: «Мы не маем ніякіх доказаў аб маніпуляцыі Кітаем валютным курсам».

На чарговай прэс-канферэнцыі ў МЗС КНР, журналіст папрасіў пракаментаваць інфармацыю пра тое, што «на днях амерыканскі бок заявіў аб тым, што пільна адсочвае тэндэнцыі абменнага курсу юаня, абвінаваціўшы кітайскі бок у маніпуляванні абменным курсам». Ці так гэта на самай справе?

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан адказаў, што кітайскі бок не мае намеру стымуляваць экспарт за кошт канкурэнтнай дэвальвацыі валюты.

Гэн Шуан паведаміў, што абменны курс юаня галоўным чынам вызначаецца прапановай і попытам на рынку, ён перажывае як зніжэнне, так і павышэнне. У цяперашні час базавыя аспекты кітайскай эканомікі працягваюць паляпшацца, што аказвае моцную падтрымку захаванню стабільнасці абменнага курсу юаня.

«Кітайскі бок не мае намеру стымуляваць экспарт за кошт канкурэнтнай дэвальвацыі валюты, гэта паслядоўная пазіцыя кітайскага боку», - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Аналітыкі мяркуюць, што Кітай не мае матыву і неабходнасці ў маніпуляцыі абменным курсам у мэтах стымулявання экспарту. Галоўныя прычыны заключаюцца ў наступным:

Па-першае, лідзіруючай сілай росту кітайскай эканомікі з'яўляецца ўнутранае спажыванне. У першым паўгоддзі гэтага года рост ВУП Кітая склаў 6,8%, а ўклад унутранага спажывання ў ВУП дасягнуў 78,5%.

Па-другое, пашырэнне адкрытасці забяспечвае моцную апору актываў юаня. Перспектывы кітайскага фінансавага рынку застаюцца спрыяльнымі. Па меры паглыблення знешняй адкрытасці і прагрэсу інтэрнацыяналізацыі жэньміньбі адпаведныя замежныя структуры надаюць большае значэнне актывам у юанях.

Па-трэцяе, умяшальніцтва ў фарміраванне курсу юаня прынясе больш шкоды, чым карысці. У цяперашні час у выпадку далейшага садзейнічання знешняй адкрытасці і пашырэнню імпарту ў Кітай, умяшанне ў працэс дэвальвацыі юаня можа прывесці да таго, што «набытая не пакрые страчанае».

На думку аналітыкаў, ваганне абменнага курсу юаня ў апошні час, галоўным чынам, залежыць ад пад'ёму глабальнага настрою каб пазбегнуць рызык, росту курсу амерыканскага долара і павышэння базавай працэнтнай стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША.

Як адзначаюць аналітыкі, у цяперашні час ваганне абменнага курсу юаня знаходзіцца ў разумных межах. Спрыяльная тэндэнцыя развіцця кітайскай эканомікі аказвае моцную падтрымку захаванню базавай стабільнасці абменнага курсу юаня. Кітаю няма неабходнасці ўмешвацца ў абменны курс сваёй нацыянальнай валюты.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040