Д. Трамп выказаў гатоўнасць сустрэцца з прэзідэнтам Ірана
  2018-07-31 16:00:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што гатовы правесці сустрэчу са сваім іранскім калегам "без папярэдніх умоў".

Д. Трамп правёў прэс-канферэнцыю сумесна з прэм'ер-міністрам Італіі Джузэпэ Контэ, які прыбыў у ЗША з візітам. Адказваючы на пытанне пра тое, ці згодны ён правесці перамовы з прэзідэнтам Іранам Хасанам Раўхані, кіраўнік Белага дома заявіў: "Калі яны /іранскі бок/ хочуць сустрэцца, то я гатовы сустрэцца". Пры гэтым кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што не стане вылучаць ніякіх папярэдніх умоваў перад сустрэчай, якая можа адбыцца "ў любы час".

Прэзідэнт ЗША таксама дадаў, што зараз яму незразумела, ці мае намер іранскі бок сустрэцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040