Турцыя: мова пагроз ЗША з'яўляецца "непрымальнай"
  2018-07-31 16:09:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выкарыстанне мовы пагроз Вашынгтонам у дачыненні да Анкары з'яўляецца "непрымальным і няўважлівым", заявіў Савет нацыянальнай бяспекі Турцыі ў панядзелак. Пазіцыя ЗША ў дачыненні да праектаў абароннай прамысловасці Турцыі выкліча непапраўную шкоду стратэгічнаму партнёрству паміж абедзвюма краінамі, гаворыцца ў заяве Савета.

Заява была зроблена пасля першага пасяджэння органа пад кіраўніцтвам прэзідэнта Р.Т.Эрдагана, калі Турцыя ў пачатку ліпеня стала прэзідэнцкай рэспублікай.

Адносіны паміж Анкарой і Вашынгтонам сталі напружанымі пасля судовага працэсу над амерыканскім пастарам Эндру Брансанам, арыштаваным у Турцыі ў снежні 2016 года.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апісаў Брансана на сваёй старонцы ў "Твітэры" як "выдатнага хрысціяніна, сем'яніна і цудоўнага чалавека", прыстрашыўшы Турцыі санкцыямі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040