Лі Кэцян сустрэўся з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Д. Хантам
  2018-08-01 09:20:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак у другой палове дня ў Пекіне сустрэўся з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Джэрамі Хантам, які прыбыў сюды для ўдзелу ў кітайска-брытанскім стратэгічным дыялогу.

Даўшы станоўчую ацэнку поспехам, дасягнутым у кітайска-брытанскіх адносінах і двухбаковым супрацоўніцтве ў розных галінах, Лі Кэцян адзначыў, што Кітай і Вялікабрытанія ў якасці пастаянных членаў СБ ААН і галоўных эканамічных суб'ектаў свету нясуць адказнасць за абарону міжнароднага парадку і міжнароднай сістэмы, у аснове якіх ляжаць замацаваныя ў Статуце ААН мэты і прынцыпы, а таксама абарону шматбаковай гандлёвай сістэмы, ядром якой з'яўляецца СГА. Ён падкрэсліў, што кітайскі бок мае намер разам з брытанскім стымуляваць усебаковае развіццё двухбаковых адносін і супрацоўніцтва на аснове прынцыпу ўзаемапавагі і роўнасці. Кітай прадаставіць яшчэ больш спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу дзеючым у Кітаі замежным прадпрыемствам, у тым ліку і брытанскім, і спадзяецца на прадстаўленне брытанскім бокам спрыяльнага асяроддзя для інвестыцыйнай дзейнасці кітайскіх прадпрыемстваў у Вялікабрытаніі.

Д. Хант сказаў, што брытанскі бок гатовы і далей паглыбляць палітычны ўзаемадавер з Кітаем, узмацняць стыкоўку стратэгій развіцця дзвюх краін. Бакі павінны сумесна прытрымлівацца свабоднага гандлю, падтрымліваць сусветны парадак, заснаваны на правілах.

Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі па міжнародных і рэгіянальных праблемах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040