Ван І заявіў аб сумесным планаванні новай праграмы супрацоўніцтва з Малайзіяй
  2018-08-01 14:19:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І і кіраўнік МЗС Малайзіі Сайфуддзін Абдула ў малазійскай сталіцы пасля перамоваў правялі сустрэчу з журналістамі.

Ван І сказаў, што яго візіт у пачатку фарміравання новага ўрада Малайзіі з'яўляецца выразным пасылам дзвюм краінам і міжнароднай супольнасці аб тым, што Кітай надае вялікае значэнне кітайска-малазійскім адносінам і надае Малайзіі важнае месца ў знешняй палітыцы, асабліва ў знешняй палітыцы ў дачыненні да сумежных краін.

Ван І заявіў, што агульныя інтарэсы Кітая і Малайзіі ў значнай ступені пераўзыходзяць рознагалоссі, важнасць кітайска-малазійскіх адносін выходзіць за рамкі двухбаковых і мае стратэгічнае значэнне.

Ван І заявіў, што Кітай заўсёды выступае за раўнапраўе буйных і невялікіх дзяржаў, ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін і, вядома, не будзе ўмешвацца ва ўнутраную палітыку Малайзіі.

Ван І адзначыў, што гэты візіт таксама мае важную мэту - правесці абмеркаванне і падрыхтоўку да візіту прэм'ер-міністра Малайзіі Махатхіра Махамада ў Кітай.

Кітай высока цэніць актыўную падтрымку М.Махамада і ўдзел Малайзіі ў сумесным будаўніцтве прапанаванай старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Пояса і шляху", заявіў Ван І, дадаўшы, што Кітай і Малайзія з'яўляюцца натуральнымі партнёрамі ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040