Супрацоўніцтва з'яўляецца адзіным правільным выбарам КНР і ЗША
  2018-08-01 14:25:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Супрацоўніцтва з'яўляецца адзіным правільным выбарам для КНР і ЗША. Пра гэта заявіў у панядзелак амбасадар КНР у ЗША Цуй Цянькай.

Выступаючы на прыёме, арганізаваным пасольствам КНР у ЗША з нагоды 91-й гадавіны ўтварэння НВАК, Цуй Цянькай адзначыў, што ў дзвюх краін больш агульных інтарэсаў, чым рознагалоссяў, у іх існуюць шырокія перспектывы супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва для іх з'яўляецца адзіным правільным выбарам.

Пасол падкрэсліў, што сёлета спаўняецца 40-я гадавіна пачатку правядзення Кітаем палітыкі рэформ і адкрытасці, а ў будучым годзе адзначаецца 40-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ЗША. 40-гадовая гісторыя паказвае, што вынікі кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва прынеслі вялікую карысць народам дзвюх краін і ўсяго свету. Паводле яго слоў, стратэгічная мэта Кітая заключаецца ва ўласным развіцці, а не ў выкліку іншым дзяржавам. Кітай прытрымліваецца канцэпцыі мірнага развіцця, супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, не будзе ісці па шляху экспансіянізму і каланіялізму. Кітай дае ўсяму свету небывалыя магчымасці і адкрыў перспектывы сумеснага стварэння супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва.

Цуй Цянькай пацвердзіў, што канкурэнцыя паміж КНР і ЗША непазбежная, аднак такая канкурэнцыя павінна быць "спрыяльнай і станоўчай". Бакам варта шляхам канкурэнцыі садзейнічаць супрацоўніцтву, якое створыць узаемны выйгрыш. Менавіта гэта будзе па-сапраўднаму адпавядаць інтарэсам абедзвюх краін, і тады дзве дзяржавы змогуць сапраўды выканаць адказнасць перад светам.

Цуй Цянькай паведаміў, што Кітай мае намер сумесна з амерыканскім бокам звярнуць павышаную ўвагу на супрацоўніцтва, кантраляваць рознагалоссі, належным чынам арганізаваць другі раўнд дыялогу на высокім узроўні чатырох механізмаў для садзейнічання развіццю двухбаковых адносін у правільным накірунку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040