У Японіі за тры месяцы ад спёкі загінулі 125 чалавек
  2018-08-01 16:29:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

57,534 разы жыхары Японіі траплялі ў рэанімацыйныя аддзяленні бальніц з-за цеплавога ўдару ў перыяд з 30 красавіка па 29 ліпеня; 125 чалавек загінулі. Такую статыстыку паведамляе Упраўленне пажарнай аховы Міністэрства па адміністрацыйных справах і камункацыях краіны.

Паводле звестак ведамства, больш за ўсё пацярпелых было ў Токіа - 4648 пацыентаў; 4345 раз у бальніцу траплялі стомленыя сонцам Осакі, 4254 разы - жыхары прэфектуры Айці. Між тым, больш за ўсё загінуўшых ад цеплавога ўдару было ў Сайтаме; на другім і трэцім месцах па гэтым паказчыку Айці і Осака. Доля пажылога насельніцтва сярод дастаўленых у бальніцы склала 48,7 працэнта.

Па словах экспертаў, спякота, што накрыла коўдраю японскі архіпелаг, стала прычынай таго, што ў гэтым годзе толькі за тры месяцы колькасць шпіталізаваных апынулася вышэй, чым за ўвесь спякотны сезон мінулага года / 52,984 пацыента з 1 мая па 30 верасня /.

Упраўленне пажарнай аховы папярэджвае, што гарачае надвор'е працягнецца, і рэкамендуе насельніцтву піць больш вады, не высільвацца і прымаць іншыя меры абароны ад сонца. -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040