РК і КНДР правялі ваенныя перамовы на ўзроўні генералаў для абмеркавання мер па рэалізацыі Пханмунджомскай дэкларацыі
  2018-08-01 16:31:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Карэя (РК) і КНДР у аўторак правялі дзевяты раунд ваенных перамоў на ўзроўні генералаў у Доме свету, паўднёвакарэйскім будынку ў вёсцы Пханмунджом. Два бакі абмеркавалі меры па рэалізацыі Пханмунджомскай дэкларацыі. Пасля заканчэння сустрэчы ніякіх сумесных заяў не было апублікавана.

Як раней паведамілі ў Міністэрстве абароны РК, галоўнай мэтай сустрэчы стала абмеркаванне праекта па рэалізацыі вайсковай часткі Пханмунджомскай дэкларацыі. На перамовах паўднёвакарэйскую дэлегацыю ўзначальвае генерал-маёр Кім Да Гюн, які курыруе палітыку ў дачыненні да КНДР у Міністэрстве абароны, а паўночнакарэйскую дэлегацыю ўзначальвае генерал-лейтэнант Ан Ік Сан.

Акрамя таго, па словах чыноўніка Міністэрства абароны РК, якія прыводзяць паўднёвакарэйскія СМІ, на перамовах былі абмеркаваны пытанні адводу войскаў і тэхнікі з каравульных пастоў у дэмілітарызаванай зоне, раззбраення ў аб'яднанай зоне бяспекі ў Пханмунджоме, а таксама сумесных пошукаў астанкаў салдат, якія загінулі падчас Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў. Паводле яго слоў, бакі скарацілі рознагалоссі па большасці тэм абмеркавання, аднак не змаглі дамовіцца па некаторых пытаннях, таму сумесная заява апублікавана не была.

Як паведамілі паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкай на словы Кім Да Гюна, РК і КНДР дасягнулі рамачнага кансенсусу па мерах, накіраваных на ператварэнне дэмілітарызаванай зоны ў зону міру, але канкрэтныя даты і формы рэалізацыі адпаведных мер трэба працягнуць абмяркоўваць па тэлефоне ці на перамовах.

Нагадаем, 27 красавіка ў Пханмунджоме адбылася сустрэча паміж прэзідэнтам РК Мун Чжэ Інам і вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, па выніках якой была апублікавана Пханмунджомская дэкларацыя, дзе разглядаецца тэма трансфармацыі дэмілітарызаванай зоны ў зону міру і іншыя пытанні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040