Авіялайнер Aeromexico быў збіты парывам ветру пасля ўзлёту
  2018-08-01 16:33:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самалёт авіякампаніі Aeromexico быў збіты парывам ветру неўзабаве пасля ўзлёту, пасля чаго ён страціў хуткасць і ўпаў на левае крыло. Пра гэта паведаміў у аўторак губернатар штата Дурангі Хасэ Айспура.

Па меншай меры 85 чалавек з 103 пасажыраў і членаў экіпажа пацярпелі ў выніку аварыі. Х.Айспура на прэс-канферэнцыі заявіў, што самалёт Embraer 190, які рухаўся па маршруце паміж Дуранга і Мехіка, упаў на зямлю гарызантальна, што дазволіла ўсім людзям пакінуць самалёт перад тым, як ён загарэўся.

Раней губернатар на сваёй старонцы ў "Твітэры" напісаў, што ўсе людзі на борце самалёта выжылі, у той час як пілот быў шпіталізаваны ў цяжкім, але стабільным стане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040