Дзяржсавет КНР паабяцаў жорстка караць нядобрасумленных вытворцаў вакцын
  2018-08-02 09:02:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР прынята рашэнне строга пакараць кампанію Changsheng Life Sciences, абвінавачаную ў незаконнай вытворчасці няякасных вакцын супраць шаленства для людзей, а таксама стварыць інстытуцыянальны механізм для забеспячэння бяспекі медыкаментаў.

На пасяджэнні, якое прайшло пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна, заслуханы даклад следчай групы Дзяржсавета аб ходзе расследавання справы аб незаконнай вытворчасці вакцын кампаніяй Changsheng, якая размяшчаецца ў горадзе Чанчунь правінцыі Цзілінь. На пасяджэнні прагучаў заклік на адрас кампетэнтных органаў аб супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі ў працэсе адклікання і знішчэння ўсіх яшчэ не выкарыстаных праблемных вакцын. На пасяджэнні таксама ўказана на неабходнасць урадавага кантролю над вяртаннем дэфектных вакцын, якія кампанія магла экспартаваць, і своечасовага прадастаўлення справаздачнасці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У той жа час будзе праведзена старанная праверка іншых вакцын, вырабленых кампаніяй. "Цэнтральнае кіраўніцтва КПК і Дзяржсавет надаюць прыярытэтнае значэнне расследаванню гэтай справы, і пакуль працэс прасоўваецца стабільна, -- адзначыў Лі Кэцян. -- Улічваючы агідную прыроду гэтага інцыдэнту, варта строга пакараць вінаватых, а таксама распрацаваць падрабязны план ліквідацыі яго наступстваў".

Доказы, знойдзеныя на гэты час, сведчаць, што кампанія ў працэсе вытворчасці вакцын парушала зацверджаныя стандарты вытворчасці, падраблялі ўліковыя даныя аб вытворчасці і праверцы і знішчала доказы. Пасяджэнне заклікала ўзмацніць пакаранне і павялічыць памер штрафу ў дачыненні да кампаніі і адказных за парушэнні ў адпаведнасці з законам. Падазраваныя будуць перададзены судовым органам. Вінаватых чакае турэмнае зняволенне і пажыццёвая забарона на вядзенне фармацэўтычнага бізнэсу. Урад таксама паскорыць праверку ўсіх 46 вытворцаў вакцын ў Кітаі.

Кампетэнтныя ўрадавыя ведамствы былі таксама пакліканы да паскоранай фармуліроўцы падрабязных планаў кантролю над усім працэсам вытворчасці вакцын – ад распрацоўкі і выпуску да размеркавання і выкарыстання – для забеспячэння бяспекі лекавых прэпаратаў. Лі Кэцян запэўніў, што для вырашэння праблем, якія ўзніклі ў выніку інцыдэнту, будзе распрацаваны дэталёвы і выразны план. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040