МЗС КНР: Аднабаковыя пагрозы і ціск на Кітай прывядуць не да таго выніку, які чакаюць ЗША
  2018-08-02 09:30:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аднабаковыя пагрозы і ціск прывядуць не да таго выніку, які чакаюць ЗША. Так афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан пракаменціраваў паведамленні пра тое, што ЗША маюць намер анансіраваць мытныя зборы ў дачыненні да імпарту кітайскіх тавараў на суму 200 млрд долараў ЗША.

Прадстаўнік СМІ на ведамаснай прэс-канферэнцыі спытаў, як кітайскі бок пракаменуіруе намер ЗША 1 жніўня анансіраваць павышэнне пошлін на імпарт кітайскіх тавараў на суму 200 млрд долараў ЗША не на 10 працэнтаў, а на 25 працэнтаў. Журналіст таксама папрасіў удакладніць, ці мелі месца ў апошні час кантакты паміж КНР і ЗША па гандлёва-эканамічных пытаннях і ці абмяркоўваліся магчымасці паслаблення бягучай напружанасці ў гандлёва-эканамічных адносінах КНР і ЗША.

Гэн Шуан падкрэсліў, што Кітай прытрымліваецца выключна непахіснай і выразнай пазіцыі па гандлёва-эканамічных пытаннях з ЗША. Гэта пазіцыя не зведала змен. Калі ЗША будуць і далей узмацняць меры, то Кітай прыме адпаведныя контрмеры, каб адстаяць свае правы і інтарэсы. Што тычыцца пытання аб кантактах і дыялогу паміж КНР і ЗША, Гэн Шуан адзначыў, што Кітай нязменна адстойвае неабходнасць вырашэння спрэчак у сферы гандлю паміж КНР і ЗША з дапамогай дыялогу і кансультацый. Кітай прымае для гэтага неабходныя намаганні і дэманструе сваю шчырасць, што відавочна для міжнароднай супольнасці. "У той жа час я хацеў бы падкрэсліць, што дыялог павінен выбудоўвацца на аснове ўзаемапавагі і раўнапраўя, на аснове пэўных правілаў, на аснове даверу", -- адзначыў чыноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040