Тайфун "Джондары" абрынецца на ўсходняе ўзбярэжжа Кітая
  2018-08-02 10:23:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральная метэаралагічная служба КНР сёння абвясціла "сіняе" папярэджанне ў сувязі з набліжэннем тайфуну "Джондары" да ўсходняга ўзбярэжжа Кітая. Паводле прагнозу сіноптыкаў, 12-ы па ліку ў бягучым годзе тайфун выйдзе на сушу раніцай 3 жніўня ў раёне ўзбярэжжа ад павета Сяншань правінцыі Чжэцзян да павета Цідун правінцыі Цзянсу.

Пад уплывам "Джондары" з 2 жніўня ў раёне на поўдзень ад рэк Янцзы і Хуайхэ і паўночна-ўсходняй частцы раёна на поўдзень ад ракі Янцзы пройдуць дажджы сярэдняй і высокай інтэнсіўнасці, а месцамі – ліўні.

Паводле прагнозу ЦМС, у 5 гадін раніцы 1 жніўня тайфун знаходзіўся за 640 км на ўсход ад горада Чжоўшань правінцыі Чжэцзян, ссоўваючыся ў паўднёва-заходнім кірунку з хуткасцю 15-20 км/г. Раніцай 2 жніўня ён будзе рухацца на паўночны захад і паступова набіраць сілу, а раніцай наступнага дня выйдзе на сушу.

Трапічны шторм будзе слабець пасля выхаду на сушу і працягваць рухацца ў паўночна-заходнім кірунку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040