Мінкамерцыі КНР адрэагавала на заяву ЗША аб намеры павысіць пошліны ў дачыненні да кітайскіх тавараў
  2018-08-03 09:10:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР у чацвер выступіў з заявай з нагоды намеру ЗША павысіць пошліны ў дачыненні да кітайскіх тавараў агульным коштам 200 млрд ам. долараў.

Ён паведаміў, што за апошнія дні ЗША распачалі два дзеянні: па-першае, заявілі пра намер павысіць увазныя пошліны на тавары кітайскай вытворчасці агульным коштам 200 млрд долараў ЗША з 10 да 25 працэнтаў; па-другое, распусцілі чуткі пра гатоўнасць аднавіць перамовы з кітайскім бокам.

Прадстаўнік Мінкамерцыі адзначыў, што амерыканскі бок не толькі не клапоціцца пра інтарэсы ўсяго свету, але і ігнаруе інтарэсы сваіх жа фермераў, прадпрыемстваў і спажыўцоў, выкарыстоўвае стратэгію бізуна і перніка ў дачыненні да Кітая. Паводле яго слоў, падобны падыход не акажа ніякага ўздзеяння на кітайскі бок і прымусіць расчаравацца краіны і рэгіёны, якія выступаюць супраць гандлёвых войнаў.

Ён таксама заявіў, што кітайскі бок падрыхтаваўся да пагроз ЗША аб эскалацыі гандлёвай вайны і будзе вымушаная прыняць контрмеры, каб адстаяць годнасць краіны і інтарэсы народа, абараніць свабодны гандаль і шматбаковую сістэму, а таксама агульныя інтарэсы ўсіх краін свету. У той жа час, Кітай па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі вырашэння рознагалоссяў шляхам дыялогу, у якасці перадумоў для чаго, аднак, патрабуюцца адносіны раўнапраўя і здольнасць трымаць слова.

Прадстаўнік Мінкамерцыі падкрэсліў, што мэта беспадстаўнай крытыкі ЗША ў адрас кітайскага боку заключаецца ў перашкодзе мірнаму развіццю Кітая. Кітай нязменна лічыць, што дрэннае можа ператварыцца ў добрае, выклікі могуць пераўтварыцца ў магчымасці, і краіна цалкам ўпэўненая ў рэалізацыі мэтаў высакаякаснага эканамічнага развіцця, дадаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040