Белы дом заявіў аб атрыманні прэзідэнтам ЗША ліста ад вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына
  2018-08-03 10:44:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс сёння апублікавала заяву аб тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп учора атрымаў ліст ад вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына.

С.Сандерс заявіла, што мэтай перапіскі паміж лідарамі ЗША і КНДР з'яўляецца працяг рэалізацыі вынікаў сустрэчы ў Сінгапуры, прасоўванне бакоў да выканання абяцанняў, зробленых у сумеснай заяве.

Раней Д.Трамп у сацыяльных сетках заявіў, што ён ужо атрымаў ліст Кім Чэн Ына, за што выказвае падзяку, а таксама спадзяецца на хуткую сустрэчу з Кім Чэн Ынам. Ён таксама падзякаваў Кім Чэн Ына за выкананне абяцання і вяртанне ЗША астанкаў амерыканскіх салдат, якія загінулі падчас Карэйскай вайны. Д.Трамп таксама заявіў, што ён "ніколькі не здзіўлены" добразычлівымі ўчынкамі Кім Чэн Ына.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040