Кіраўнік МЗС КНР: ЗША прыйдзецца пажынаць плён сваёй пратэкцыянісцкай палітыкі
  2018-08-03 17:51:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выкарыстоўваць нацыянальнае заканадаўства для вырашэння праблем міжнароднага гандлю, прымаючы аднабаковыя меры і парушаючы асноўныя прынцыпы СГА, значыць здзяйсняць памылку, якая супярэчыць гістарычнаму прагрэсу.

Такую заяву зрабіў член Дзяржсавета і міністр замежных спраў КНР Ван І, адказваючы на пытанне журналіста пра рэакцыю афіцыйнага Пекіна за заявы Вашынгтона адносна накладання 25-працэнтных пошлін на кітайскія тавары коштам 200 млрд долараў ЗША. Гутарка палітыка са СМІ адбылася ў Сінгапуры па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС Кітая і краін АСЕАН у фармаце "10 плюс 1".

Паводле яго слоў, такія дзеянні не прывядуць да вызначанай мэты і толькі створаць дадатковыя праблемы, плён якіх пажынаць ЗША прыйдзецца самім.

Цяпер, у эпоху глабалізацыі, адзначыў Ван І, тавары розных краін суіснуюць на рынку праз ланцужкі стварэння дабаўленай вартасці і вытворчыя ланцужкі, і каля 60 працэнтаў кітайскага экспарту ў ЗША - гэта прадукцыя замежных, у тым ліку амерыканскіх, кампаній, створаная ў КНР. Такім чынам, Вашынгтон накладзе пошліны на свае ж прадпрыемствы. Палітык таксама нагадаў, што многія кітайскія тавары не маюць аналагаў на рынку ЗША, і дадатковыя пошліны павялічаць выдаткі радавых амерыканцаў. Акрамя таго, выцесніўшы са свайго рынку Кітай, Амерыка працягне закупаць аналагічную прадукцыю з іншых краін і зусім не вырашыць гэтым праблему свайго адмоўнага сальда.

"На працягу доўгіх гадоў увесь свет вырабляў, а ЗША спажывалі яго прадукцыю. Зараз Амерыка хоча больш вырабляць, і гэта добра. У той жа час рынак спажывання ў Кітаі бесперапынна пашыраецца, і мы гатовыя імпартаваць з розных краін больш тавараў, якія адпавядаюць патрабаванням нашага рынку. Я думаю, што і амерыканскія прадпрыемствы не хацелі б пакінуць кітайскі рынак, які бесперапынна расце", - заявіў Ван І.

Кіраўнік кітайскага МЗС параіў аўтарам адпаведных законаў у ЗША "зменшыць абароты", прыслухацца да голасу амерыканскіх спажыўцоў і бізнесменаў, а таксама да заклікаў міжнароднай супольнасці. Паводле яго слоў, палітыка ціску не прынясе вынікаў, ні цяпер, ні ў будучыні. "Кітай заўсёды адкрыты для перамоваў, але толькі на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі", --дадаў Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040