Р. Т. Эрдаган агучыў меры ў адказ на санкцыі ЗША
  2018-08-06 16:12:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Турцыя мае намер замарозіць актывы міністра юстыцыі і міністра ўнутраных спраў ЗША на тэрыторыі краіны ў адказ на амерыканскія санкцыі. Пра гэта ў суботу заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на пасяджэнні Партыі справядлівасці і развіцця.

Паводле яго слоў, прыняцце ЗША санкцыяў у дачыненні да іх стратэгічнага партнёра Турцыі з'яўляецца нерацыянальным. "Турцыю не запалохаць пагрозлівымі словамі і дурнымі рашэннямі", - сказаў Р. Т. Эрдаган.

Аднак Р. Т. Эрдаган не назваў імёны амерыканскіх чыноўнікаў, якія трапілі ў санкцыйны спіс, не сказаўшы таксама, ці ёсць у іх актывы на тэрыторыі Турцыі.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу ў пятніцу ў Сінгапуры правёў двухбаковыя перамовы з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампея ў рамках 51-га пасяджэння міністраў замежных спраў АСЕАН. М. Чавушаглу назваў сустрэчу канструктыўнай, заявіўшы, што хоць усе пытанні цяжка вырашыць усяго толькі за адну сустрэчу, але Анкара і Вашынгтон пагадзіліся цесна супрацоўнічаць і працягваць дыялог.

Міністэрства фінансаў ЗША ў сераду абвясціла аб увядзенні санкцый супраць двух турэцкіх міністраў. Падставай для гэтага стала справа амерыканскага пастара Эндру Брансона, якога трымаюць пад арыштам у Турцыі і абвінавачваюць у дачыненні да спробы перавароту ў 2016 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040