На прэзідэнта Венесуэлы Н. Мадуру здзейснены замах з прымяненнем беспілотнікаў з выбухоўкай
  2018-08-06 16:17:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У суботу на мерапрыемстве ў сталіцы Венесуэлы Каракасе на прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуру быў здзейснены замах з прымяненнем беспілотнікаў з выбухоўкай. Кіраўнік дзяржавы не пацярпеў. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі і сувязі Хорхе Радрыгес.

У суботу ў другой палове дня ў Каракасе праходзіла цырымонія святкавання 81-й гадавіны стварэння Нацыянальнай баліварыянскай гвардыі, прамую трансляцыю якой вёў венесуэльскі дзяржаўны тэлеканал. Падчас выступлення Н. Мадуры прагрымелі выбухі, пасля чаго загучаў сігнал трывогі.

Па словах міністра, на прэзідэнта быў здзейснены замах з прымяненнем беспілотнікаў з выбухоўкай, аднак змова пацярпела няўдачу, а кіраўнік дзяржавы "выдатна сябе адчувае пасля замаху". Н. Мадура ў суботу ўвечары таксама асабіста звернецца да жыхароў краіны.

Міністр заявіў, што ў выніку нападзення сем вайскоўцаў атрымалі раненні. Паводле яго слоў, за замахам стаяць правыя сілы, якія дзейнічаюць у краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040