У першым паўгоддзі ў Кітаі адзначаны хуткі рост спажывання паслуг
  2018-08-07 09:57:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым паўгоддзі 2018 года, у Кітаі быў адзначаны хуткі рост спажывання паслуг у турыстычнай, культурнай, спартыўнай і іншых галінах. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформаў / ДКРР /.

У студзені-чэрвені спажыванне паслуг турыстычнай, культурнай і спартыўнай галін, а таксама сферы догляду пажылых людзей і бытавога абслугоўвання склала 40 працэнтаў ад агульнага аб'ёму спажывання хатніх гаспадарак краіны, сказаў чыноўнік з ДКРР Лю Юйнань.

Турыстычны рынак Кітая працягнуў пашырацца, пры гэтым даходы ад унутранага турызму выраслі ў першым паўгоддзі на 12,5 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

Як інвестыцыі, так і спажыванне ў індустрыі культуры паказалі добрыя вынікі ў першым паўгоддзі. Інвестыцыі ў асноўныя фонды ў індустрыі культуры выраслі на 17,5 % у гадавым вылічэнні, у той час як касавыя зборы павялічыліся на 17,8 працэнта.

Па меры старэння насельніцтва ў краіне бесперапынна расце попыт на паслугі па догляду за пажылымі людзьмі. Па стане на чэрвень колькасць устаноў па догляду за пажылымі дасягнула 156 тыс. У гэтых установах налічваецца больш за 7 млн ложка-месцаў і працуе звыш 700 тыс. чалавек.

Спорт - галіна з вялікім патэнцыялам развіцця ў Кітаі, таксама прадэманстраваў прыкметны рост, сказаў іншы чыноўнік з ДКРР Оу Сяалі.

Па яго прагнозах, да канца 2018 года ўклад дабаўленага кошту спартыўнай галіны ў ВУП краіны перавысіць 1 працэнт. Спажыванне ў спартыўнай індустрыі складзе каля 1 трлн юаняў / каля 146 млрд.долараў /, галіна створыць больш за 4,4 млн працоўных месцаў.

У першым паўгоддзі рознічныя продажы спажывецкіх тавараў выраслі на 9,4 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года і дасягнулі 18 трлн юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040