У выніку выбуху бензавоза ў італьянскім горадзе Балоння загінулі два чалавекі
  2018-08-07 09:59:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У выніку выбуху паліўнай аўтацыстэрны, што адбылося ў італьянскім горадзе Балоння, па меншай меры два чалавекі загінулі, некалькі дзясяткаў пацярпелі.

Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва АНСА, учора ў другой палове дня каля эстакады на кальцавой аўтадарозе Балонні выбухнуў і загарэўся бензавоз. У выніку было пашкоджана некалькі размешчаных непадалёк крамаў, а таксама ўзарваліся каля 10 аўтамабіляў. У выніку выбухаў і моцнага пажару па меншай меры два чалавекі загінулі, некалькі дзясяткаў пацярпелі.

Прадстаўнік мясцовых экстранных службаў на ўмове ананімнасці паведаміў кар. Сіньхуа, што ў выніку таго, што адбылося, пацярпелі 67 чалавек, двое з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы. Іншы прадстаўнік уладаў таксама пацвердзіў кар. Сіньхуа, што ў гэтым інцыдэнце была паранена вялікая колькасць людзей.

У цяперашні час канкрэтныя прычыны выбуху бензавоза не ўстаноўлены.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040