Гандлёвая вайна знайшла сваю першую «ахвяру»
  2018-08-07 10:13:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кошт нямецкіх аўтамабіляў у Кітаі вырас. Пакуль спажыўцы ў КНР маўчаць. Аўтапрам ФРГ першым трапіў пад раздачу тарыфнай палітыкі Белага дома. Ахвярамі сталі не толькі нямецкія аўтавытворцы, заводы пад брэндамі якіх былі пабудаваны ў ЗША, але і простыя амерыканцы, якія працуюць на гэтых вытворчасцях і зараз рызыкуюць апынуцца на вуліцы.

30 ліпеня нямецкая кампанія «БМВ» з-за павелічэння сабекошту вытворчасці падняла ў Кітаі цэны на два спартыўныя пазадарожнікі на 4% і 7%. Гэтыя машыны вырабляюцца на заводзе ў ЗША і экспартуюцца адтуль у Кітай. Цана набытых у глабальным маштабе запчастак для зборкі ў ЗША аўтамабіляў «БМВ» вырасла тады, калі адміністрацыя Дональда Трампа пачала гандлёвы наступ на іншыя краіны. У якасці контрмеры Пекін 6 ліпеня ўвёў дадатковы 25-працэнтны падатак на ўвозімыя з ЗША аўто ў дадатак да 15-працэнтных пошлін. Выйшла лічба ў 40%. Калі такая сітуацыя захаваецца, доля аўтамабіляў усіх марак, вырабленых у Злучаных Штатах, на кітайскіх вуліцах немінуча скароціцца.

Пра тое, што аўтамабільная і электронная прамысловасць першымі патрапяць пад удар у гандлёвай вайне, загадзя казалі многія эксперты. Гэта сапраўды прадказальна ў сілу таго, што амаль усе буйныя аўтамабільныя кампаніі з'яўляюцца транснацыянальнымі, чые заводы працуюць па ўсім свеце. Згодна са свежым чэрвеньскім рэйтынгам часопіса «Аўтанавіны», у 2018 годзе першыя 100 найбуйнейшых кампаній па вытворчасці аўтазапчастак маюць штаб-кватэры ў 17 краінах свету, у тым ліку ў Германіі, Японіі, Канадзе, Іспаніі, Паўднёвай Карэі, Мексіцы і Кітаі. А для вытворчасці кожнага аўтамабіля трэба каля 10 тыс. запчастак, патрабуецца дэталёвы падзел працы, цеснае супрацоўніцтва ўсіх вытворцаў і пастаўшчыкоў з розных краін.

Як паведамілі ў нямецкай кампаніі «Даймлер», у мінулым годзе пятая частка ўсіх вырабленых у ЗША аўтамабіляў гэтага брэнда былі экспартаваны ў Кітай. У 2018 годзе з-за гандлёвых спрэчак паміж Вашынгтонам і Пекінам чысты прыбытак кампаніі скараціўся на 27%. Калі палітыка павелічэння пошлін працягнецца, верагодным становіцца з'яўленне завода «Даймлер» непасрэдна на кітайскай тэрыторыі.

Кампанія «БМВ» стварыла найбуйнейшы ў свеце завод у амерыканскім Спартанбергу: на прадпрыемстве працуюць 9000 мясцовых жыхароў. Вакол аўтагорада сканцэнтравана больш за 200 заводаў па вытворчасці аўтазапчастак, таксама з вялікім штатам супрацоўнікаў. У мінулым годзе 70% аўтамабіляў "БМВ", сабраных там, экспартавана за мяжу, у тым ліку каля чвэрці -- у Кітай. Па паведамленні «Нью-Ёрк Таймс», кампанія «БМВ» напісала ліст у Міністэрства гандлю ЗША, у якім адзначана, што калі сабекошт аўтамабіляў, зробленых у ЗША, працягне расці, кампанія мае намер скараціць аб'ём інвестыцый і маштаб вытворчасці ў Спартанбергу.

«Ідэальным штормам», тым часам, назвала ўплыў гандлёвай вайны на аўтапрам усяго свету газета «Файнэншэл-таймс». І шторм гэты, піша выданне, пагражае нанесці глабальнай аўтамабільнай прамысловасці смяротны ўдар. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040