Ван І правёў перамовы са старшынёй 73-й сесіі ГА ААН М.Ф.Э.Гарсес
  2018-08-07 10:38:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І правёў перамовы са старшынёй 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН / ГА ААН / Марыяй Фернандай Эспіносай Гарсес.

Ван І адзначыў, што міжнароднай супольнасці неабходна ўмацоўваць кансенсус па мультылатэралізму, падтрымліваць аўтарытэт і ролю ААН і міжнародную сістэму, ядром якой служаць асноўныя мэты і прынцыпы Статута ААН, садзейнічаць развіццю эканамічнай глабалізацыі да большай адкрытасці, інклюзіўнасці, узаемнага спрыяння, збалансаванасці і агульнага выйгрышу. Усім бакам неабходна рашуча выступаць супраць аднабаковага гандлёвага пратэкцыянізму, абараняць міжнародныя правілы і правы, а таксама агульныя інтарэсы народаў свету.

М.Ф. Э.Гарсес падзякавала Кітай за паслядоўную падтрымку мультылатэралізму і ролі ААН, а таксама за яго важную канструктыўную ролю ў гэтым. Старшыня сесіі ГА ААН паведаміла, што ініцыятыва "Пояса і шляху" зробіць пазітыўны ўклад у садзейнічанне глабальнаму развіццю, паабяцаўшы працягваць падтрымліваць гэта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040