ЗША павінны на практыцы прадэманстраваць добрую волю і павагу да КНДР – газета "Надон сінмун"
  2018-08-07 17:06:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паўночнакарэйская газета "Надон сінмун" у панядзелак апублікавала артыкул з крытыкай ЗША за маніпуляванне грамадскай думкай на карысць аказання санкцыйнага ціску на КНДР. У артыкуле паказваецца, што ўмацаванне ўзаемадаверу – неадкладная задача для КНДР і ЗША, у сувязі з гэтым амерыканскі бок павінен практычнымі дзеяннямі прадэманстраваць добрую волю і павагу.

У артыкуле адзначаецца, што для ліквідацыі глыбокага недаверу КНДР і ЗША павінны выхоўваць у сабе разуменне і павагу, праяўляць добрую волю і велікадушнасць, прыкладаць шчырыя намаганні. Паўночнакарэйскі бок ужо прадэманстраваў шчырую добрую волю і велікадушнасць дзеля паляпшэння адносін – закрыў ядзерны палігон і перадаў астанкі салдат ЗША, якія загінулі на Карэйскім паўвостраве падчас Карэйскай вайны. У той жа час ЗША толькі на словах абвясцілі аб гатоўнасці палепшыць двухбаковыя адносіны, але не зрабілі ніякіх практычных крокаў у гэтым кірунку.

У артыкуле таксама паказваецца, што паўночнакарэйскі бок разглядае часовыя цяжкасці як узлёты і падзенні на шляху да ажыццяўлення агульнай мэты. Усё залежыць ад таго, як менавіта ЗША прадэманструюць свой давер і павагу да КНДР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040