Тыя, хто падтрымлівае камерцыйныя сувязі з Іранам, не змогуць весці бізнес з ЗША - Д. Трамп
  2018-08-08 11:01:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак заявіў у соцсетках, што тыя, хто будзе падтрымліваць камерцыйныя сувязі з Іранам, больш не змогуць весці бізнес з ЗША.

Пры гэтым ён адзначыў, што Вашынгтон ужо афіцыйна аднавіў санкцыі супраць Ірана, прычым яны з'яўляюцца самымі строгімі ў гісторыі. У лістападзе гэтага года санкцыі будуць выведзены на новы ўзровень, паабяцаў Д. Трамп.

У панядзелак Белы дом абвясціў, што краіна 7 жніўня адновіць першы пакет санкцый у дачыненні да Тэгерана. Абмежаванні будуць накладзеныя на фінансавы, металургічны, горназдабыўны і аўтамабільны сектары. ЗША таксама адновяць астатнія санкцыі 5 лістапада 2018 года, у прыватнасці, супраць аператараў іранскіх партоў, кампаній у сферах энергетыкі, суднаходства і суднабудавання, гандлю нафтай, а таксама супраць замежных фінансавых структур, якія працуюць з Цэнтральным банкам Ірана.

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў панядзелак увечары заявіў, што яго краіна нязменна выступае за ўрэгуляванне праблем шляхам дыпламатыі і дыялогу, калі ЗША хочуць весці перамовы з Іранам, то яны павінны прадэманстраваць шчырасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040