Органы аховы здароўя Кітая праінфармуюць і правядуць медагляд рэцыпіентаў вакцыны супраць шаленства
  2018-08-08 15:20:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Органы аховы здароўя і медустановы па ўсім Кітаі павінны прадаставіць паслугі па медагляду і кансультацыі рэцыпіентам вакцыны супраць шаленства, вырабленай кампаніяй Changchun Changsheng Life Sciences Ltd. Пра гэта ў аўторак паведамілі ў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

Гэтая мера накіравана на ахову здароўя і бяспекі насельніцтва і абарону законных правоў атрымальнікаў вакцыны, гаворыцца ў заяве камітэта.

Згодна з дакументам, у клініках па вакцынацыі павінны быць устаноўлены выразна пазначаныя інфармацыйныя стойкі з дасведчаным медыцынскім персаналам, здольным адказаць на пытанні і правесці наступныя тэсты і лячэнне рэцыпіентаў вакцыны.

Следчая група Дзяржсавета КНР актывізавала намаганні па расследаванні ў дачыненні да праблемных вакцын супраць шаленства для чалавека. Адкліканне дадзенай вакцыны вышэйпаказанага вытворцы было запушчаны на кітайскім і замежным рынках.

Следчыя высветлілі, што кампанія парушала правілы кіравання вытворчасцю і дзяржаўныя фармацэўтычныя стандарты вытворчасці вакцын, пачынаючы з красавіка 2014 г.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040