Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс чакае сустрэчы са сваім кітайскім калегам Вэй Фэнхэ ў ЗША
  2018-08-09 10:20:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс у аўторак заявіў, што разлічвае на сустрэчу са сваім кітайскім калегам Вэй Фэнхэ ў ЗША.

"Мы разлічваем на сустрэчу з міністрам абароны КНР у ЗША, я асабіста таксама разлічваю сустрэцца з ім", - заявіў кіраўнік Пентагона на брыфінгу, дадаўшы, што нядаўна абодва бакі правялі пазітыўныя перамовы ў Пекіне. "Я разлічваю працягнуць наша абмеркаванне", - адзначыў ён.

Дж. Мэціс у чэрвені нанёс візіт у Кітай. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР У Цянь заявіў, што паміж бакамі адбыўся падрабязны абмен думкамі па пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку, міжармейскіх адносін, Карэйскага паўвострава, Тайваня і забеспячэння бяспекі на моры. Бакі таксама дасягнулі важных дамоўленасцей па пытаннях далейшага ўмацавання міжармейскіх кантактаў на розных узроўнях, павышэння ўзаемнага даверу ў ваенных справах, паглыблення практычнага супрацоўніцтва, кіравання рызыкамі і процідзеяння выклікам. Такім чынам, падчас візіту былі дасягнуты станоўчыя і канструктыўныя вынікі.

У Цянь паведаміў, што Дж. Мэціс падчас перамоваў афіцыйна запрасіў міністра абароны КНР Вэй Фэнхэ наведаць ЗША з візітам у гэтым годзе, а кітайскі міністр з радасцю прыняў гэтае запрашэнне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040