МЗС КНР ухваляе выказванні прэм'ер-міністра Аўстраліі М. Тэрнбула пра палітыку ў дачыненні да Кітая
  2018-08-09 10:46:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай спадзяецца, што аўстралійскі бок будзе і далей ісці насустрач Кітаю, практычнымі дзеяннямі садзейнічаць развіццю адносін паміж дзвюма краінамі па правільным шляху. Пра гэта заявіла ў сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін адносна выказванняў прэм'ер-міністра Аўстраліі Малкальма Тэрнбула пра палітыку ў дачыненні да Кітая.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малкальм Тэрнбул заявіў у аўторак ва Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса, што аўстралійскі бок вітае незвычайныя поспехі, дасягнутыя Кітаем падчас правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, станоўча ацэньвае ўклад, унесены этнічнымі кітайцамі і кітайскімі эмігрантамі ў грамадства Аўстраліі, а таксама разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва з Кітаем у рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях".

Хуа Чуньін адзначыла, што кітайскі бок заўважыў пазітыўныя выказванні прэм'ер-міністра Аўстраліі адносна рэформаў і адкрытасці Кітая, а таксама адносін і прагматычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Мы гэта вельмі ўхваляем", - сказала яна.

Хуа Чуньін адзначыла, што Кітай і Аўстралія - важныя краіны ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Здаровае і стабільнае развіццё адносін паміж дзвюма краінамі адпавядае карэнным інтарэсам двух народаў і спрыяе міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым.

"Спадзяемся, што аўстралійскі бок будзе і далей рабіць крокі насустрач Кітаю, прыкладаць вялікія намаганні для стымулявання ўзаемадаверу і супрацоўніцтва, а таксама практычнымі дзеяннямі садзейнічаць развіццю адносін паміж дзвюма краінамі па правільным шляху", - сказала дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040