У Пекіне пройдзе 24-ы Сусветны філасофскі кангрэс
  2018-08-09 15:05:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24-ы Сусветны філасофскі кангрэс / СФК / пройдзе ў кітайскай сталіцы 13-20 жніўня. Пра гэта паведаміў у сераду арганізатар.

Дадзенае мерапрыемства, якое праводзіцца раз у пяць гадоў, упершыню пройдзе ў Кітаі. У гэтым годзе кангрэс арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй філасофскіх таварыстваў і Пекінскім універсітэтам.

Кітайскі аргкамітэт СФК 2018 адзначыў, што для ўдзелу ў кангрэсе былі запрошаны філосафы і навукоўцы з 121 краіны і рэгіёну. На ім яны падзеляцца апошнімі дасягненнямі ў галіне філасофіі, якія базуюцца на розных культурах і традыцыях.

Яны таксама возьмуць удзел у дыялогах па асноўных праблемах, якія стаяць перад развіццём глабальнай цывілізацыі, і выклікам, з якімі чалавецтва сутыкнецца ў будучыні.

Падчас кангрэса, тэма якога заяўлена як "Вучыцца быць чалавекам", запланаваны пленарныя пасяджэнні, сімпозіумы, і лекцыі.

Міжнародная федэрацыя філасофскіх таварыстваў, заснаваная ў 1948 годзе, з'яўляецца няўрадавай арганізацыяй па філасофіі. Першы СФК адбыўся ў 1900 годзе ў Парыжы і стаў адным з найбуйнейшых філасофскіх падзей у свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040